ВЯЛІКІ КРОК ЧАЛАВЕЦТВА.

20 ліпеня 2009 г. Угорская газэта “Magyar Hirlap” прыгадвае аб 40-х угодках высадкі астранаўтаў ЗША на Месяц (1969 г.). На здымку — астранаўт Армстрoнг, якія робіць свой “вялікі крок”. Газэта піша таксама пра спрэчкі наконт верагоднасьці гэтай падзеі. Дагэтуль гучаць галасы, што на самай справе не было ніякай высадкі, а ўсё было тэатралізаванай пастаноўкай.

Наш камэнтар: Посьпех прагрэсіўнай амэрыканскай навукі сапраўды ўяўляў сабой вялікі крок для чалавецтва. Старэйшыя беларусы добра памятаюць, як скрывілася афіцыйная фізіяномія Масквы ад гэтага посьпеха заходніх канкурэнтаў, якіх усяго некалькі год таму Хрушчоў зьбіраўся “дагнаць і перагнаць”, крычаў “мы вас похоронім” і г.д. Не выпадкова на працягу амаль 20 гадоў у СССР было строга забаронена ў любым выглядзе публікаваць здымкі з амэрыканцамі на Месяцы. Забарону зьнялі толькі ў часы Гарбачова. Што да “спрэчак наконт верагоднасьці”, то ня выключана, што іх падагравалі і падаграюць аплочаныя Масквой “спэцы” і іншыя прамаскоўскія “рамантыкі”. Хаця лепш было б крамлёўцам прасачыць за распадам уласных міфаў. Якраз у 1980-я гады высьветлілася сярод іншага, што не было ніякога “штурма Зімовага палаца” у Петраградзе ў 1917 г., што замест Леніна ў труне ў маўзалеі ляжыць размаляваная лялька, што легендарны крэйсер “Аўрора” распілавалі на мэталалом (замест яго ў на Няве стаіць копія) і г.д.

Алесь Хадасевіч