“ПАДСУЕЦІЎСЯ”

16 ліпеня 2009 г. Румынская газэта “Adevarul” напісала, як старшыня расейскага таварыства “Мэмарыял” Алег Арлоў заявіў, што ў сьмерці чачэнскай праваабаронцы Н. Эсцеміравай вінаваты цяперашні “прэзыдэнт Чачэніі Рамзан Кадыраў”. Ён раней некалькі разоў пагражаў Эсцеміравай.

Наш камэнтар: Як апэратыўна “падсуеціўся” гэты маскоўскі праваабаронца Арлоў. Скіраваў усю ўвагу на лакальнага забойцу Кадырку-малодшага. Нават не згадаў чыім халуём і падначаленым ёсьць гэты здраднік чачэнскага народу. Можна цяпер уявіць, як заходнікі будуць раскручваць гэтую “вэрсію”, замест таго, каб пісаць пра забойцаў з Крамля-Лубянкі.

Юрка Марозаў