УДАРЫМ МАРАЛЬЛЮ ПА АПАЗЫЦЫІ!
У рэклямнай газэтцы “Ва-Банк” за 27 ліпеня мы прачыталі цікавую інфо ад афіцыёзу. Цытуем з арыгіналу: “В Беларуси создан Общественный совет по нравственности. Это совместный общественный орган, учредителями которого выступили Белорусская православная церковь и Союз писателей Беларуси при поддержке президента страны. Цель совета — содействие духовному оздоровлению нации, утверждение в белорусском обществе высоких нравственных принципов... Члены совета будут принимать участие в работе по составлению учебников, учебных и методических пособий, давать оценки и заключения по общественным и государственным пректам”. Гучыць “салідна”. Толькі паўстае пытаньне наконт легітымнасьці “учредітелей”. Як вядома, такой зьявы як “Белорусская ПЦ” не існуе ў прыродзе, ёсьць мясцовы экзархат (па-грэцку “намесьніцтва”) маскоўскай РПЦ (“праваславной організаціі”). “Союз пісателей” пад кіраўніцтвам маэстра ў гэбоўскіх пагонах Чаргінца — таксама матэрыялізаваны фантом рэжыму. Ну, а тое, што “презідент” на самай справе ёсьць узурпатарам улады ў выніку антыдзяржаўнага перавароту і неаднаразова сфальшаваных выбараў, усім вядома (пра “маральнасьць” ўжо ня кажам: пры жывой жонцы байструка зрабіў). Цяпер вось гэтыя крымінальныя па сутнасьці юрыдычныя целы будуць сачыць за “нравственностью націі” і рэдагаваць падручнікі. Зьнішчэньне ўсяго нацыянальнага, сьветлага і культурнага ў Беларусі набывае ўсё больш структурыраваныя формы. Здаровыя сілы нашай нацыі павінны спыніць гэтую разбуральную шалёную палітыку.
Янка Базыль