БАР'ЕР ДЛЯ САДОМІІ

16 ліпеня 2009 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла аб прыняцьці ў Летуве новага закону. Паводле закону, у прысутнасьці дзяцей забаронена весьці размову пра гомасэксуалістаў, бісэксуалістаў, лезбіянак, гіпноз і па “іншых шкодных для моладзі тэмах”. Летувіскія арганізацыі згаданых сацыяльных тыпаў заявілі свой пратэст супраць парушэньняў правоў чалавека.

Наш камэнтар: Вельмі станоўчая, на наш погляд, пазыцыя кіраўніцтва краіны. Асабліва на фоне агульнаэўрапейскай расперазанасьці згаданых тыпаў. Іхныя “шлюбы” ужо асьвяшчаюць пастары, іх самых ужо пачалі запісваць у біскупы, іхным “парам” аддаюць на выхаваньне дзяцей і г.д. Будзем спадзявацца, што прыклад Летувы будзе натхняць народы на выкараненьне садомскага зла.

Алесь Хадасевіч