“ПОП-КАЛАНІЗАТАР!”

Начальнік РПЦ Кірыл 27 ліпеня паехаў з “пастырскім візытам” ва Украіну. Украінцы сустрэлі яго плякатамі і крыкамі: “Далоў, маскоўскі поп-каланізатар!” Убачыўшы, што Кірыла аточваюць нейкія дэкаратыўныя расейскія “казакі” у лампасах (у гэтым амплуа паўсюль выступае гэбоўская агентура), украінскія патрыёты накінуліся на іх і пачалі біць. Паліцыі давялося станавіцца кардонам паміж ахоўнікамі Кірылы і ўкраінцамі. На наступны дзень праз гістарычны цэнтар Кіева прайшоў шматтысячны хросны ход начале з патрыярхам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Філарэтам. Людзі несьлі абразы і харугвы, а таксама плякаты “Далоў маскоўскія рукі ад украінскіх сьвятыняў!”, “Філарэт — наш патрыярх”, “Незалежнай дзяржаве — незалежную Царкву”, “Божа, абарані Украіну ад маскалёў!”, “Кірыл — для Украіны чужынец”.

Янка Базыль