НАД МАСКВОЙ ПРЫЕМНЫ РУСКІМ КЛІЧ ГЭБЭ
З горада-героя Масквы паступаюць драматычныя навіны. Пасьля ліквідацыі Чаркізаўскага гуртовага рынку, дзе маскоўскімі ўладамі быў разгромлены бізнэс дзесяткаў тысячаў гандляроў (усе яны — нерасейцы), натоўпы абражаных і агрэсіўных людзей засталіся на асфальце ў Маскве. Яны аб'ядноўваюцца ў нярускія групоўкі і актыўна нападаюць на дорогіх россіян, абрабоўваюць і зьбіваюць іх. Мегаполіс захлынаецца ў чарговай хвалі нянавісьці. Цяжка паверыць, што лубянска-крамлёўскія ўлады не прадбачылі менавіта такі сцэнар разьвіцьця падзеяў, калі прыступалі да разгрому каласальнага рынку. Яны ўсё разумелі і ўсё прадбачылі. Так яно й было задумана. Цяпер дарагія расіяне заняты не аналізам крызісных зьяваў і бяздарнага кіраваньня імпэрскага начальства, а нянавісьцю. Яны патрабуюць у свайго “абаронцы” — Крамля-Лубянкі — абараніць іх ад “чурок”. Над маскоўскімі хмарачосамі і трушчобамі зноў гучыць прыемны вуху гэбэ покліч пра неабходнасьць “жалезнай рукі”.
Янка Базыль