ЗМАГАНЬНЕ УЙГУРАЎ

10 ліпеня 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” паведамляла з краіны ўйгураў. Днямі там адбыліся выступы ўйгурскіх патрыётаў супраць засяленьня іхнай зямлі кітайцамі. Паўсюль маршыруюць кітайскія патрулі. Закрыты мячэці. Пекінскія ўлады пагражаюць расстрэламі ўдзельнікам выступаў.

Наш камэнтар: Нагадаем пару выразных фактаў. Па-першае, вялікі заваёўнік Чынгіз-хан быў уйгурам. Сваю маладосьць ён правёў у мангольскім рабстве, а потым стаўся заснавальнікам вялікай імпэрыі і ардынскай дынастыі. Па-другое, тэрыторыя краіны ўйгураў (цюркскі мусульманскі народ), акупаваная Кітаем, складае адну шостую тэрыторыі цяперашняй КНР. Калі дадаць яшчэ адну шостую акупаванага Пекінам Тыбэту, то карціна “вялікага і магутнага Кітая” адразу ператвараецца ў рыхлую мазаіку. На працягу дзесяцігоддзяў кітайцы (хань) інтэнсіўна запаўняюць акупаваную зямлю мільёнамі сваіх асаднікаў, зьнішчаюць самабытную культуру і мову ўйгураў, расстрэльваюць нацыянальныя эліты і змагароў за незалежнасьць. Уйгурскі народна-вызвольны рух даўно мае сваю партызанскую армію і структуры нацыянальнай адукацыі на роднай мове, не падпарадкаваныя Пекіну. І вось цяпер уйгурская моладзь зноў выйшла на вуліцы і пачала паказваць кітайцам іхнае месца на сваёй зямлі. Пекін не на жарт усхваляваўся, паслаў войскі і сваё гэбэ, каб здушыць народны супраціў. Але народ верыць у сваю перамогу, не баіцца мільёнаў кітайцаў, не апускае рукі. Уйгурскі народ змагаецца і пераможа.

Юрка Марозаў