ЗЬВЕСТКІ З НІДЭРЛЯНДАЎ
29 чэрвеня 2009 г. Бэльгійская газэта “De Standaard” апублікавала артыкул пад тытулам “Штотрэці мусульманін у Нідэрляндах хоча эміграваць”. 36% апытаных туркаў і мараканцаў заявілі, што хацелі б эміграваць з Нідэрляндаў у сувязі з ростам папулярнасьці Гээрта Вілдэрса, лідэра нідэрляндскіх нацыяналістаў. 51% падумвае над тым, ці ня варта пакінуць гэтую краіну. Гэтыя працэсы назіраюцца пасьля перамогі Вілдэрса і ягонай партыі на апошніх выбарах у Эўрапарлямант.
Наш камэнтар: Урэшце народ заходняй хрысьціянскай цывілізацыі пачаў выкарыстоўваць мэханізмы дэмакратыі для вырашэньня набалелых пытаньняў, а не для “кормленія” брусэльскіх дэмагогаў, якія арганізавалі ў Эўропе сюррэалістычны Вавілон.
Юрка Марозаў