ВЫБРЫКІ САВЕТАЎ

Чырвоных маек з надпісамі “СССР — моя родина”, “Я рождён в СССР” і іншай акупанцкай лухтой рэжыму і гэбэ падалося мала. Апошнім часам на вуліцах Менска замільгалі асобы (часам зусім не “камсамольскага” узросту), апранутыя ў белыя майкі з надпісамі: “Моё сердце бьется для Беларуси”, “Моя родина — Беларусь”. Да надпісу на акупанцкай мове далучаны стылізаваныя колерныя выявы сьцягу БССР-РБ: салатнае спалучэньне чырвонага і зялёнага. Успрымаць гэты “хітрык” трэба псіхічна адэкватна — як чарговы выбрык ненавісьнікаў вольнай Беларусі. Вядома, што найбольш іх калоціць ад нянавісьці да беларускай мовы.

Янка Базыль