“ТРЭБА ЧАКАЦЬ НАШЭСЬЦЯ РАСЕЙСКІХ ЗЛАЧЫНЦАЎ”
1 ліпеня 2009 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла, што крамлёўскім загадам у Расеі зачынены ўсе казіно і цэнтры азартных гульняў. Газэта цытавала Пуціна, які разважаў пра “алкагалізм, азарт і мараль”. Газэта паспачувала супрацоўнікам казіно. Калі ў РФ сярэдні заробак працоўных складае 415 эўра, то ў казіно заробак у тры разы большы.
Наш камэнтар: Расейскім працоўным (а тым больш дзесяткам мільёнаў бамжоў і беспрацоўных) было б цікава прачытаць пра тое, які ў іх заробак. Заходнікі, як заўсёды, перадрукавалі крамлёўскую гэбельсаўскую “статыстыку”.
У бліжэйшы час яно высьветліцца, што на самай справе задумаў Крэмль з гэтай акцыяй. Як бы там ні было, трэба чакаць нашэсьця расейскіх злачынцаў на беларускія гарады, дзе яны будуць прагульваць свае крывавыя капіталы ў лукашэнкаўскіх казіно і іншых цэнтрах дэмаралізацыі. Масква разьлічвае канчаткова ператварыць нашу краіну ў адпаведнік бананавага прыдатка (якім была, напрыклад, Куба для амэрыканцаў).
Алесь Хадасевіч