“ЯНЫ ЗНОЎ ЗАБІВАЮЦЬ ЛЮДЗЕЙ”
30 чэрвеня 2009 г. Дацкая газэта “Information” паведаміла пра магутны выбух бомбы ў ірацкім горадзе Кіркуку. Забіта 20 чалавек, колькасьць ахвяраў расьце з кожнай гадзінай. У гэты дзень па ўсёй краіне адбываюцца ўрачыстасьці ў сувязі з вывадам амэрыканскіх войскаў з ірацкіх гарадоў і перадачай кантролю над імі ірацкім сілам.
Наш камэнтар: Днямі адбыўся найкрывавейшы тэракт супраць мірных іракцаў у Багдадзе за цэлы год. Безумоўна нехта хоча, каб амэрыканцы не выходзілі з гарадоў змучанай краіны, каб у Іраку панаваў страх і хаос. Можа гэта трэба ірацкім патрыётам? Можа тым, хто ня любіць амэрыканцаў? Не. Гэта выгадна толькі ворагам ірацкага народу. Тым, хто хоча дэстабілізаваць краіну. Лубянскія таварышы і аплочаная імі агентура спрабуюць сарваць амэрыканскі плян мірнага ўрэгуляваньня. Яны спадзяюцца, што хаос у Іраку дазволіць павысіць кошты на нафту. Яны зноў забіваюць людзей.
Юрка Марозаў