“НАСТАЛЬГІЯ ПА КАМУНЕ”
28 чэрвеня 2009 г. Чэшская газэта “Pravo” паведаміла, што 49% апытаных немцаў былой ГДР заявілі, што ў ГДР “жылося лепш і шчасьлівей, чым цяпер у Нямеччыне”. Чвэрць апытаных называюць ГДР дыктатурай.
Наш камэнтар: Настальгікі водзяцца на ўсёй постсавецкай прасторы. Можна яшчэ зразумець, калі ў прыпадку “настальжы па камуне” калоцяцца людзі старэйшага ўзросту. Яны пры саветах былі маладыя і здаровыя — ім прыемна ўспомніць, “як гартавалася сталь”. Кур'ёзна, аднак, як апошнім часам на прасторах Беларусі актывізаваліся 20-25-гадовыя асобы, што раптам пачалі гукаць у публічных месцах: “Было хорошо прі СССР! Чем стало лучше жіть теперь в Белоруссіі і на Украіне?!” Рэжым няўклюдна мабілізуе стукачыкаў на справу абуджэньня любові да саўдэпіі.
Алесь Хадасевіч