АСЭЦІНЫ РАСЧАРАВАНЫЯ

29 чэрвеня 2009 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” публікуе рэпартаж з Паўднёвай Асэціі: “Праз 10 месяцаў пасьля жнівеньскай вайны Паўднёвая Асэція — гэта змардаваная, бедная і залежная краіна”. Журналіст убачыў расейцаў паўсюль: вайскоўцаў, інспэктараў ДАІ і г.д. Замежныя журналісты могуць наведваць “незалежную” П. Асэцію толькі з Масквы паводле сфармаваных расейцамі сьпісаў. Апытаныя рэпарцёрам асэціны казалі, што спадзяваліся на паляпшэньне жыцьця і сапраўдную незалежнасьць. Яны расчараваныя тым, што маюць цяпер.

Наш камэнтар: Чарговыя ахвяры расейскай дэмагогіі і расейскай ваеншчыны...

Юрка Марозаў