СЛАВАЦКАЯ ГАЗЭТА “SME”.
10 ліпеня 2009 г. Славацкая газэта “SME” паведамляла з басьнійскай сталіцы Сараева. Тысячы людзей сабраліся на вуліцах шматпакутнага горада, каб разьвітацца з ахвярамі генацыду. Працэсія пранесла праз горад 500 трунаў з парэшткамі юнакоў і мужчын, забітых сэрбскімі агрэсарамі ў ліпені 1995 г. у басьнійскай вёсцы Срэбраніца. (Завяршылася ідэнтыфікацыя гэтых парэшткаў). На працягу некалькіх дзён сэрбы забілі восем тысячаў мірных жыхароў Срэбраніцы. Міжнародная супольнасьць прызнала гэтую трагедыю актам генацыду.
Наш камэнтар: Сэрбскія забойцы разьлічвалі, што гэтае масавае забойства напалохае басьнійцаў, здушыць іхную волю да супраціву. Забойцы памыліліся. Басьнійцы ўбачылі, што няма сэнсу спадзявацца на літасьць акупантаў і на спачуваньне з боку міжнародных арганізацыяў. Народ скансалідаваўся і пачаў шырокамаштабную вайну супраць агрэсараў. Нацыянальная эліта басьнійскіх мусульман зьвярнулася па дапамогу да мусульманскага сьвету. Іхны голас быў пачуты. Мусульманскія краіны пачалі пасылаць у Босьнію атрады дабраахвотнікаў, зброю (у тым ліку бранетэхніку), гуманітарныя грузы і мэдпэрсанал, забясьпечваць вызвольны рух фінансамі. Барацьба басьнійскага народу завяршылася перамогай. Які гэта быў яркі кантраст з подленькай палітыкай Заходняй Эўропы, якая (па дамове з Масквой) не прадпрымала рашучых захадаў дзеля спыненьня сэрбскай імпэрскай агрэсіі. Няхай цяпер заходнікі не зьдзіўляюцца ўмацаваньню пазыцыяў радыкальных плыняў Іслама ў Босьніі, арыентацыі людзей на ўсходнія, а не на заходнія каштоўнасьці і г.д. Эўропа згубіла давер цэлага народа. Ці навучыліся чаму-небудзь з гэтага брусэльскія эліты? Сумніўна...
Юрка Марозаў