“АДНОВЯЦЬ Ў ПОЎНЫМ МАШТАБЕ”

У сярэдзіне чэрвеня на паліцах беларускіх крамаў зьявіліся прадукты, якіх некалькі месяцаў не было. Маюцца на ўвазе малочныя прадукты, зробленыя на камбінатах у Менску, Дзятлаве, Берасьці, якія не знаходзяцца ў атручанай радыяцыяй зоне. На некаторых упакоўках пазначана, што яны зроблены “на экспарт у Расею”. У сувязі з “малочнай вайной” яны не даехалі да вечна галоднай Расеі. Гэта яшчэ раз пацьвердзіла факт злачыннай дзейнасьці антыбеларускага рэжыму. Рэжым забясьпечвае чужую краіну якаснай прадукцыяй (вядома, што па вельмі нізкіх цэнах), а беларусам скідвае малочныя прадукты, атручаныя радыёнуклідамі. У сувязі з аб'явай пра “заканачэньне вайны” злачынная практыка будзе адноўлена ў поўным маштабе.

Янка Базыль