РУСКАЯ ПСЭЎДАЦАРКВА НА БЕЛАРУСІ Ў ДЗЕЯНЬНІ

Усё ж беларусам трэба глядзець рэжымнае БТ, там часам паказваюць цікавыя сюжэты. 21 чэрвеня БТ паказала нізку рэпартажаў пра РПЦ на нашай тэрыторыі. У Берасьці, напрыклад, “молодёжь актівно обсуждает предстояшчій православный молодёжный лагерь”. Каля маладога бацюшкі з выразным жыватом эпікурэйца-жыцьцялюба карцінна стаялі тры маладыя асобы і ўдавалі “обсужденіе”: “всю ночь будем петь под гітару” і г.д. Але ня ўсе сюжэты былі такімі сьмешнымі. Адзін зьвярнуў на сябе ўвагу вельмі трывожнай інфармацыяй. У Віцебску мясцовыя бацюшкі РПЦ шыхтавалі юнакоў у камуфляжнай вопратцы на вайсковым пляцы і раздавалі ім граматы пад музыку. Камэнтатар расказаў, што гэта “военно-патріотіческій клуб “Русічі” прі вітебской епархіі”. Тэлегледачы пасьпелі заўважыць, як называюцца падраздзяленьні гэтага “клуба”: “Скіфы” і падобнае. Зразумела, што ў гэтай ваенізаванай арганізацыі для падлеткаў няма нічога беларускага, усё падкрэсьлена расейскае-акупанцкае. І зразумела, пра які “патрыятызм” там йдзецца. РПЦ (нібыта рэлігійная структура, мэта якой фармальна ёсьць “мір і благодать”) актыўна займаецца ваеннай падрыхтоўкай падлеткаў з праблемных сем'яў і вучыць іх ваяваць за Расею. Нічога падобнага ў клерыкальных структурах з часоў крыжовых выправаў і рыцарскіх ордэнаў сярэднявечча Эўропа ня ведала. Маскоўска-гэбоўскае цемрашальства актыўна пранікае ў нашае нацыянальнае жыцьцё з дапамогай псэўдацаркоўнай структуры РПЦ.

Алесь Хадасевіч