ЛЕКЦЫЯ І ПРЭЗЭНТАЦЫЯ

28 чэрвеня ў грамадзкай залі Сабора Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне а 12-й гадзіне 30 хвілінаў адбудзецца прэзэнтацыя новай кніжкі кандыдата мастацтвазнаўства Зянона Пазьняка “Нацыянальныя каштоўнасьці”, выдадзенай у красавіку гэтага года. Аўтар прачытае лекцыю на тэму: “Нацыянальная культура, яе роля ў сьвеце і ў жыцьці асобы”.

Запрашаем на спатканьне, каб паслухаць і прыняць ўдзел ў імпрэзе.

Адрас Сабора: Атлантык эвэню, 401; даезд з Манхэтана і Квінса мэтро “D”, “F”, “Q” і інш. Прыпанак — “Атлантык эвэню” альбо “Бэргэн стрыт” (“F”).

Арганізацыйная ініцыятыва