“АНІ НЕ ПАНІМАЮТ”

У сувязі з Міжнародным днём абароны дзяцей 1 чэрвеня беларускія бацькі наведалі мясцовыя школы, дзе вучацца іхныя малыя. У адной з менскіх школаў яны зьвярнуліся з пытаньнямі да настаўніцы, якую сустрэлі на школьным калідоры. Яна тупа паглядзела на іх, крутанула галавой, а потым адрэагавала: “Я вас не понимаю...”. Здараецца, што ненавісьнікі беларушчыны прыкідваюцца, што не разумеюць нашу мову, каб падкрэсьліць сваю да нас нянавісьць. Але верым, што ў дадзеным выпадку маладзіца з пэдагагічным дыплёмам сапраўды не зразумела, пра што яе пытаюцца. Хутчэй за ўсё гэта прадстаўніца класічнай акупанцкай катэгорыі — “офіцерскіе жёны”. Маюцца на ўвазе расейскія асаднікі, якія чамусьці ня хочуць ехаць жыць у сваю родную Расею. Гэты матэр'ял з ласкі антыбеларускага рэжыму найбольш камфортна атабарваецца на працоўных месцах, дзе не знаходзіцца месца беларусам. Потым з настаўніцкай кафэдры яны вучаць нашых дзяцей “любіть Россію і всё русское”, расказваюць пра “століцу нашей родіны Москву” і г.д. Яны падкрэсьліваюць сваю грэблівасьць да ўсяго беларускага, яны не разумеюць мову народа, на зямлі якога жывуць. Нідзе ў Эўропе не прымаюць на настаўніцкую працу асобаў, якія не валодаюць дзяржаўнай мовай. Аднак, акупанты павінны ведаць, што ў вызваленай ад акупацыі Беларусі яны больш ня будуць куражыцца ў нашых школах. Дый пра чамаданчыкі ім нагадаюць.

Юрка Марозаў