ВЫНІКІ МАСКОЎСКАЙ ПАЛІТЫКІ

26 траўня 2009 г. Угорская газэта “Nepszabadsag” пісала пра запуск ракетаў вялікай дальнасьці з тэрыторыі Паўночнай Карэі. Гэта адбылося на наступны дзень пасьля выпрабаваньняў атамнай бомбы ў Паўночнай Карэі. Увесь сьвет устрывожаны атамнай актыўнасьцю рэжыма Кім Чэн Іра.

Наш камэнтар: Чамусьці амаль ніхто не ўспамінае перадгісторыю гэтага “мірнага атама”. На працягу шэрагу гадоў менавіта Масква пастаўляла Пхэньяну атамныя тэхналёгіі і спэцыялістаў. Потым абараняла карэйскі “мірны атам” з міжнародных трыбунаў і ставіла сваё вэта на рэзалюцыях міжнародных арганізацыяў, што папярэджвалі пра небясьпеку, што зыходзіць ад прамаскоўскіх атамных шызікаў. Цяпер Масква атрымала цудоўны інструмэнт шантажу і пагрозаў для ўсяго сьвету.

Алесь Хадасевіч