“ЯК КАЖУЦЬ НА ЛУБЯНЦЫ, “ЭЛЕМЭНТАРНА”

24 траўня 2009 г. Славацкая газэта “Novy Cas” пісала пра працяг закалотаў у Афінах. Пасьля выступаў ісламістаў невядомыя напалі на мячэць у Афінах і закідалі яе кактэйлямі Молатава. Паранены пяцёра бангладэшцаў.

Наш камэнтар: Усё, здавалася, супакоілася ў Афінах пасьля леташніх студэнцкіх дэманстрацыяў. І вось па лубянскіх структурах пайшоў чарговы загад на дэстабілізацыю Грэцыі. Калі ў краіне знаходзяцца дзесяткі тысячаў агрэсіўных чужынцаў, то рабіць такія правакацыі вельмі проста (як кажуць на Лубянцы, “элемэнтарна”). Пусьцілі чутку, што паліцыя топча Каран. Потым мусульмане адпомсьцілі за гэта. Потым невядомыя ў масках адпомсьцілі ў сваю чаргу мусульманам. А наперадзе турыстычны сэзон, які прыносіць краіне вялікія прыбыткі. Цяпер на фоне ўзаемнай нянавісьці і гвалту ёсьць чым заняцца грэкам і іншым заходнікам...

Юрка Марозаў