ХАРАКТЭРНАЯ ГІСТОРЫЯ

24 траўня 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала пра знаходку ў нямецкім архіве. “Я ўпаў з крэсла”. — апісаў сваю рэакцыю гісторык Гэльмут Мюлер-Эбэргс. Ён знайшоў дакумэнты, паводле якіх высьвятляюцца новыя абставіны даўняга злачынства. 2 чэрвеня 1967 г. падчас дэманстрацыі ў Берліне паліцэйскі К.-Г. Курас застрэліў стрэлам у галаву 26-гадовага студэнта Бэна Онэзорга. Паліцыя тады вызваліла забойцу ад адказнасьці і заявіла, што ўсё адбылося “па неасьцярожнасьці”. Забойства студэнта прывяло да рэзкай радыкалізацыі левага руху ў ФРГ і ўзьнікненьню тэрарыстычнай арганізацыі РАФ (яе не маглі разграміць на працягу больш за 10 гадоў). Гісторык высьветліў, што паліцэйскі Курас быў запісаны ў кампартыю ГДР (таемна) з 1955 г. і зьяўляўся кадравым агентам спэцслужбаў ГДР — Штазі. Цяпер зразумела, што гэта была за “неасьцярожнасьць”. Агент па загаду Масквы забіў чалавека і падарыў нямецкаму грамадзтву дзесяцігоддзе, поўнае палітычнага тэрору і чырвонага куражу. Нямецкая арганізацыя ахвяраў сталінізму падае ў суд, патрабуючы пакараньня вінаватых. Дарэчы, таварыш Курас жывы і атрымлівае пэнсію за службу ў паліцыі.

Наш камэнтар: Яшчэ адзін аргумэнт для тых, хто ня верыць у штучнасьць раптоўнага міжрэлігійнага бунта ў Афінах і ў тое, што ўсё гэта заварыла Лубянка.

Юрка Марозаў