АЎСТРЫЙСКАЯ АЗІЯ
26 траўня 2009 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведамляла з Вены. Сікхі адной сэкты зрабілі напад на храм сікхаў другой сэкты, што знаходзіцца на Пэльцштрасэ ў Вене. Двое чалавек забіты. Сікскія беспарадкі адбыліся ў Вене, а таксама ў Пэнджабе ў Індыі, дзе таксама загінулі людзі. Усё пачалося пасьля забойства аднаго сікскага гуру.
Наш камэнтар: Ёсьць чым заняцца цяпер і аўстрыйскаму грамадзтву, аўстрыйскім уладам і паліцыі. Чарговыя экзатычныя праблемы лібэральнага эўрапейскага Вавілона.
Юрка Марозаў