ЦЯЖКАЕ ЗЛАЧЫНСТВА АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ
З усяе Беларусі надыходзяць трывожныя зьвесткі пра чарговае злачынства рэжыму. Вельмі часта цяжарныя маці, якія маюць больш за двух дзяцей, атрымліваюць наступную “параду” ад лекараў падчас абследваньняў: “Вам трэба рабіць аборт, бо ў вас народзіцца дзіця з сіндромам Даўна...” Многія беларускі адмаўляюцца забіваць дзіця, і яно нараджаецца здаровым, без згаданага цяжкага сіндрома. Калі пра гэта даведваюцца не агаломшаныя рэжымам людзі, то яны тлумачаць гэтыя “парады” наступным чынам: маўляў, рэжым ня хоча зьвязвацца з шматдзетнымі сем'ямі, каб кватэры не даваць па-за чаргой і г.д. Аднак ў гэтым чарговым фашыстоўскім выверце лукашызму трэба бачыць агульную антынародную палітыку рэжыма. Прамаскоўская дыктатура выконвае сваю галоўную задачу: любымі спосабамі зьмяншае колькасьць беларусаў, каб дасягнуць поўнага і канчатковага зьнішчэньня нашай нацыі.
Янка Базыль