МАЛАДЫМ НЕМЦАМ НЯМА ВЫЙСЬЦЯ ПАСЯРОД ЛІБЭРАЛЬНАГА МАРАЗМУ

19 траўня 2009 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsce Zeitung” пісала пра штогадовую справаздачу міністра МУС ФРГ Шубле. Міністар паведаміў сярод іншага, што ў краіне назіраецца рост колькасьці праваэкстрэмісцкіх злачынстваў. За 2008 г. іх зарэгістравана рэкордная колькасьць — 20 тысячаў. Вельмі актывізаваліся мясцовыя ісламісты, якія патрабуюць увядзеньня ў Нямеччыне шарыяту. На здымку ў газэце — групоўка маладых немцаў з нацыстоўскімі стылізаванымі нашыўкамі і голенымі галовамі.

Наш камэнтар: Ва ўмовах лібэральна-сацыялістычнага “шматрасавага грамадзтва” чужынскія экзоты (якіх у ФРГ мільёны) штурхаюць краіну ў шарыят. Нямецкая моладзь, ня могучы знайсьці выйсьця пасярод лібэральнага маразму, шыхтуецца пад фашыстоўскай сымволікай.

Алесь Хадасевіч