ГЕНАЦЫД ПАД ПРЫКРЫЦЬЦЕМ ВАЙНЫ

18 траўня 2009 г. Французкая газэта “Le Figaro” апублікавала сэрыю фотаздымкаў з архіваў Міжнароднага Чырвонага Крыжа. Фотальбом Чырвонага Крыжа прысьвечаны 150-м угодкам бітвы пры Сальфэрына (падчас вайны за незалежнасьць Італіі), дзе параненымі і палоннымі апекаваліся супрацоўнікі гэтай міжнароднай арганізацыі. На здымках эпізоды гуманітарных катастрофаў у войнах 19-21-га стагоддзяў. Арганізацыя, утвораная ў 1863 г., выратавала мільёны жыцьцяў.

Наш камэнтар: Нават рэжым Міколкі ІІ Крывавага супрацоўнічаў з Міжнародным Чырвоным Крыжам падчас руска-японскай і І сусьветнай войнаў. Бальшавікі і тут пераплюнулі расейскіх імпэрыялістаў. Сталін заявіў, што ўсе савецкія, што патрапілі ў палон, — ворагі народу. СССР адмовіўся супрацоўніаць з МЧК. Калі вязьні фашыстоўскіх канцлягераў з цывілізаваных краінаў рэгулярна атрымлівалі пошту і харчовыя пасылкі ад МЧК і праз гэтую арганізацыю, савецкія палонныя былі адрэзаны ад гэтай дапамогі. Масква нясе прамую адказнасьць за пакутніцкую сьмерць мільёнаў людзей.

Апошнім часам Медведев і крамлёўская хунта зноў пачалі крычаць, што “не дапусьцяць перагляду гісторыі і прыніжэньня ролі СССР у вайне”. На гэта трэба адказаць абнародваньнем поўнай праўды пра маскоўскія ваенныя злачынствы.

Юрка Марозаў