АРГАНІЗАВАНЫ ПРАВАЛ У ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫМ ЖЫЦЬЦІ

15 траўня 2009 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” прысьвяціла артыкул 150-годдзю з дня нараджэньня ангельскага пісьменьніка Артура Конан Дойля, стваральніка легендарнага Шэрлака Холмса.

Наш камэнтар: Зразумела, што нямецкія пераклады твораў клясіка дэтэктыўнага жанру і іх цудоўна ілюстраваныя аўстрыйскія выданьні зьявіліся пры жыцьці папулярнага пісьменьніка і перавыдаваліся на працягу больш за 100 гадоў. Усяго гэтага і шмат чаго іншага з розных жанраў замежнай літаратуры дагэтуль няма на беларускай мове. Вядома, што сталічны “ін'яз” і некалькі іншых мясцовых цэнтраў вывучэньня замежных моваў займаліся на працягу ўсяго свайго існаваньня зусім іншымі справамі: русіфікацыяй, гэбізацыяй, путанізацыяй і г.д. (па-за вельмі рэдкім выключэньнем). Гэты правал у нашым інтэлектуальным жыцьці ўзьнік не сам сабой, а быў пасьлядоўна і груба арганізаваны расейскімі акупантамі нашай краіны. Цяпер гэтым працэсам займаецца прамаскоўскі акупацыйны рэжым. Іхная мэта ў тым, каб канчаткова загнаць на маргінэс культуры нашу родную мову, а потым канчаткова зьнішчыць яе разам з нашай культурай. З ліквідацыяй антынацыянальнага рэжыму гэтая злачынная практыка будзе спынена і забаронена. Будзе працы ўсім беларускім інтэлектуалам, якія супольнымі намаганьнямі стануць рабіць справу, ня зробленую шэрагам пакаленьняў.

Алесь Хадасевіч