ПУСТЫЯ ФРАЗЫ

13 траўня 2009 г. Італьянская газэта “Stampa” пісала пра спрэчку на тэму нелегальнай іміграцыі ў Італію. Генсек ААН Бан Кі-мун патрабаваў, каб Італія не вяртала ў Лівію караблі, поўныя афрыканскіх уцекачоў, а каб прымала ў сябе імігрантаў. Прэм'ер Італіі Бэрлусконі сказаў на гэта, што Італія ня будзе прымаць імігрантаў, перапраўкай якіх кіруюць крымінальныя кланы.

Наш камэнтар: Сапраўды, лёгка генсеку разважаць пра “правы чалавека” і “гуманізм”. Ён ня мае канкрэтнай адказнасьці за нейкую канкрэтную краіну. А ў італьянскага прэм'ера такая адказнасьць ёсьць. Пра гэта сьведчыць вялікае сацыяльнае напружаньне ў Італіі, якая захлынаецца ад легіёнаў нікім некантралюемых чужынцаў, крымінальнай злачыннасьці, табараў і прытонаў розных экзотаў. Цікава, што радзіма генсека ААН, — Паўднёвая Карэя, — ня мае такой праблемы. Карэйцы не дазваляюць нікому выкарыстоўваць сваю тэрыторыю ў якасьці вырашэньня нейкіх сваіх праблем. У Карэі (як і ў шэрагу іншых азіяцкіх кансэрватыўных грамадзтваў) проста няма імігрантаў, там нікога не надурыш лібэральнай байкай пра “шматрасавае грамадзтва”.

Алесь Хадасевіч