“ПЕРАМОГА 1991-ГА НАТХНЯЕ”...

25 красавіка 2009 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” надрукавала ілюстраваны дадатак да свайго штодзённага нумара пад тытулам “Красавіцкая рэвалюцыя”. У шэрагу артыкулаў разьмешчаны ўспаміны ўдзельнікаў падзеяў 35-гадовай даўніны, ацэнкі пройдзенага краінай шляху, развагі маладых людзей, народжаных пасьля рэвалюцыі. 25 красавіка 1974 г. армія і народ скінулі ў Партугаліі дыктатара Каэтану і разграмілі ягонае гэбэ — спэцслужбу PIDO.

Наш камэнтар: У дэмакратычнай краіне, якая вызвалілася ад дыктатуры, юбілей рэвалюцыі — важная, цэнтральная падзея і нагода да падвядзеньня вынікаў, вызначэньня пэрспэктываў. У Беларусі пануе антынародная рэакцыя. Таму усё, што зьвязана з рэвалюцыйнымі падзеямі, замоўчваецца або трапляе пад каток прамаскоўскай гэбельсаўшчыны. Але ня ўдасца цемрашалам растаптаць народную памяць пра вызваленьне ад маскоўскай імпэрыі. Народная перамога 1991-га года натхняе беларускіх патрыётаў у змаганьні за поўнае вызваленьне Радзімы ад прамаскоўскага рэжыму.

Юрка Марозаў