КРЫЗІС ААН

20 красавіка 2009 г. Латвійская газэта “Diena” пісала пра канфэрэнцыю ААН па выкараненьню расізма, якая сабралася ў Жэнэве. Пра свой няўдзел у канфэрэнцыі зявілі ЗША, Канада, Нідэрлянды. Ізраіль нават адклікаў свайго амбасадара ў Швайцарыі. Прычына: удзел у канфэрэнцыі прэзыдэнта Ірана Ахмадзінэжада, якія называе Ізраіль “расістоўскай дзяржавай”.

Наш камэнтар: Пазьней стала вядома, што дэлегацыі заходніх краін пакінулі залю паседжаньняў, калі там выступаў гэты Ахмадзінэжад. Трэба канстатаваць, што ААН, задуманая ў гады Другой сусьветнай вайны як прадстаўніцтва ўсяго чалавецтва, імкліва губляе першапачатковы сэнс. Наконт расізма там могуць раўнапраўна разважаць і галасаваць такія адыёзныя краіны, як Судан, дзе зьнішчаюцца сотні тысячаў людзей па расавай прыкмеце. Дзесяцігоддзямі ў ААН куражыцца Масква, спачатку пад грыфам СССР, а цяпер РФ. Канцылярыя ААН даўно зьяўляецца камфортным месцам легалізацыі расейскіх спэцслужбаў. Час ад часу там ловяць і судзяць маскоўскіх “вэтэранаў ААН”. “Русскіе ребята” вядуць ня толькі шпіёнскую дзейнасьць, але і актыўна раскрадаюць казну арганізацыі. Цывілізаваныя краіны даўно ўжо стаміліся ад гэтага вавілонскага балагана. Апошні інцыдэнт у Жэнэве — гэта адна з шэрагу праяваў глыбокага крызісу ААН.

Алесь Хадасевіч