ФАШЫЗМ У РАСЕІ
Там увесь час фашысты забіваюць нярускіх людзей і забойствамі ніхто не праймаецца. Усё, як некалі ў старажытнай Ардзе, дзе жыцьцё чалавека нічога ня значыла. 21 красавіка 2009 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” пісала: “Эканамічны крызіс спрыяе ўзмацненьню нянавісьці да чужынцаў і росту расістоўскага гвалту ў Расеі. У студзені і лютым сёлета 16 чалавек нярускага паходжаньня былі атакаваны і забіты нэанацыстамі і ўльтранацыяналістамі”. Актывіст праваабарончага цэнтру “Сава” Аляксандр Вярхоўскі расказаў журналісту: “Для ўладаў расістоўскі гвалт ня важны. Для іх важней усё трымаць пад кантролем. Жудасна тое, што ранейшыя лёзунгі эстрэмісцкіх груповак цяпер сталі штодзённай лексікай маладзёвых арганізацый, якія падтрымлівае Крэмль”.
Алесь Хадасевіч