ФАШЫЗМ У РАСЕІ
20 красавіка (дзень нараджэньня Гітлера) расейскія фашысты адзначылі чарговым зьверствам. На будоўлю пасярод Масквы прыехалі некалькі машын, адкуль выскачылі некалькі дзесяткаў чарнасоценцаў. Яны напалі на працоўных з нажамі і траўматычнай зброяй і пачалі па-зьверску зьбіваць іх. Усе будаўнікі (іх было ўсяго 15) — узбэкі і таджыкі. Пасьля крывавай расправы “ребята” зьехалі. Каб даць рады з усімі параненымі на будоўлю прыехалі 12 брыгад хуткай мэдычнай дапамогі. Чорная статыстыка жудаснага горада.
Янка Базыль