ГАНЕБНАЯ ІСТЭРЫКА
8 красавіка 2009 г. Партугальская газэта “Publico” напісала, як “Малдова і Расея абвінавачваюць Румынію ў арганізацыі пратэстаў у Кішынёве”. Румынія назвала гэтыя заявы правакацыяй.
Наш камэнтар: Партугальская газэта забылася пазначыць, што заяву зрабіла не Малдова, а Варонін, якому тысячы маладых крычалі ў Кішынёве: “Прэч камуністаў!” Але найбольш пацешнай ва ўсёй гэтай драматычнай гісторыі выглядае істэрыка Масквы. Сарваліся з ланцуга Затулін, Жырыноўскі, Касачоў, Лаўроў. Рэвалюцыйны выступ кішынёўскай моладзі яны абвясьцілі “румынскай інтрыгай”, зараўлі сваё “как это оні посмелі!” Не стрымаліся ворагі чалавецтва, адразу стала зразумелым, што яны праплацілі і крутанулі ў Малдове “элегантную перамогу” для свайго лёкая Вароніна. Цікава прагучалі таксама заявы брусэльскага начальства Саляны і Тэры Дэвіса: “Няхай тыя, хто прайграў выбары, маюць мужнасьць пагадзіцца з вынікамі выбараў, мы асуджаем вандалізм...” Таксама стала зразумелым, што камуністычную “перамогу” яны рабілі разам з Масквой і на маскоўскія ганарары (назіральнікі ад АБСЭ “не заўважылі фальшаваньняў на выбарах”). Ганебная істэрыка прагучала настолькі дэманстрацыйна-недарэчна, што літаральна праз некалькі гадзін Брусэль выпусьціў на трыбуну Бэніту Фэрэру-Вальднэр, якая проста заклікала “да мірнага дыялёгу ў Кішынёве”. Сарваліся, засьвяціліся маскоўска-брусэльскія хаўрусьнікі. Народы яшчэ раз пабачылі іхны хаў
***
9 красавіка 2009 г. Дацкая газэта “Information” напісала пра інтэрвію, якое даў журналістам у Маскве міністар замежных справаў Расеі Лаўроў. Міністар заявіў сярод іншага: “Лёзунгі сьцягі, выкарыстаныя ў Кішынёве. Адназначна паказваюць, што дэманстранты хочуць зьнішчыць сувэрэнітэт Малдовы”. І г.д.
Наш камэнтар: І хто гэта кажа?! Прадстаўнік краіны, якая трымае на тэрыторыі сувэрэннай Малдовы свае акупцыйныя войскі, танкі, сваё гэбэ. Якая арганізавала на малдаўскай зямлі правакацыйную “незалежную” рэспубліку Прыднястроўя. Сапраўды, так нахабна і бессаромна за навейшую гісторыю Эўропы маглі выступаць публічна толькі гітлерскія немцы і крамлёўскія мафіёзы.
У той жа дзень Масква прадэманстравала сваю любоў да сувэрэнітэту Малдовы. Расейскія інтэрнэт-выданьні (тэлебачаньне прамаўчала) паведамілі, што ў Кішынёў прыбыў з Масквы транспартны самалёт набіты паліцэйскімі спэцсродкамі для разгону дэманстрацыяў. Сярод іншага згадваецца сьлезацечны газ “Черёмуха”. Крэмль ратуе гнілы рэжым сваіх камуністычных сатрапаў, трон пад якімі захістаўся пад ударамі змагарнай моладзі.
Юрка Марозаў