НЕБЯСЬПЕЧНАЯ ДЭГРАДАЦЫЯ

10 красавіка 2009 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведамляла з Расеі. Адміністрацыя расейскай чыгункі паведаміла пра пляны звальненьня на працягу гэтага году 54 тысячаў работнікаў.

Наш камэнтар: Ня трэба зьдзіўляцца нізкаму ўзроўню жыцьця рабочых, інжынэраў і іхных сем'яў у Расеі. У выніку развалу расейскай эканомікі на прасторах імпэрыі імкліва павялічваюцца пьяныя натоўпы, крымінальныя банды. Сьпіваюцца нават жанчыны, мільёны дзяцей становяцца бамжамі. Тым часам начальства ўсіх узроўняў вывозіць капіталы на Захад і кладзе на свае рахункі. Дзікія працэсы.

Алесь Хадасевіч