РАХУНАК АКУПАНТАМ

Латвія 28 красавіка выставіла Расеі рахунак з патрабаваньнем кампэнсацыі за дзесяцігоддзі маскоўскай акупацыі краіны ў 1940-41 і 1944-91 гг. Спэцыяльная дзяржаўная камісія падлічвала нацыянальныя страты на працягу некалькіх гадоў і прышла да высновы, што Расея павінна выплаціць Латвіі 18,5 мільярдаў даляраў. Адным з аргумантаў зьяўляецца таксама тое, што калі б Латвія не была акупавана, то атрымала б прыбытку ў памерах 185 мільярдаў даляраў. Расейская акупацыя нанесла каласальныя страты і спыніла цывілізацыйнае разьвіцьцё шэрагу краінаў, у тым ліку Беларусі. Наша краіна абавязкава выставіць маскоўскаму акупанту свой рахунак у найбліжэйшай будучыні. Скептыкі ўжо цяпер кажуць, што з разгромленай лубянскім рэжымам імпэрыі галадранцаў ня будзе што браць. Скептыкам трэба растлумачыць, што беларусы павінны вярнуць ў сваю дзяржаву акупаваныя маскоўцамі тэрыторыі, у тым ліку нашу пярліну — Смаленскую зямлю, якую вынішчае ўсходні варвар.

Янка Базыль