“ПАРА БІЦЬ ТРЫВОГУ”
21 сакавіка 2009 г. Нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведаміла, што сем'і ахвяраў нядаўняй трагедыі ў нямецкім горадзе Вінэндэн зьвярнуліся з адкрытым лістом да вышэйшых кіраўнікоў краіны. Нядаўна 17-гадовы падлетак расстраляў у школе і на вуліцах гэтага горада 17 чалавек. Высьветлілася, што ён захапляўся інтэрнэт-гульнямі з забойствамі, рабіў у сеціве пагрозьлівыя заявы. Сем'і патрабуюць ад уладаў рэзка абмежаваць доступ да зброі для непаўналетніх, забараніць брутальныя інтэрнэт-гульні і абмежаваць паказ тэлефільмаў з сцэнамі гвалту.
Наш камэнтар: Пара ўжо бацькам беларускіх дзяцей біць трывогу. Тэлеканалы (у асноўным расейскія) у Беларусі забіты нізкапробнай гнюснасьцю, прымітыўнай маскультурай усходняга суседа, фільмамі жахаў і крывавымі баевікамі (большасьць гэтага “кіно” — тандэтная і тупая расейская прадукцыя). Трэба прызнаць, што такой навалы антычалавечнасьці не было нават пры бальшавіцкай саўдэпіі. “Россійская демократія” усіх пераплюнула.
Алесь Хадасевіч