“ХТО ЛІЧЫЦЬ ТРУПЫ...?”
У расейскіх інтэрнэт-выданьнях 15 красавіка зьявіліся паведамленьні пад тытулам “На Маскву накаціла хваля атручваньняў алкаголем”. Ад паленай гарэлкі ў сталіцы “нашей родіны” толькі з 1 студзеня сёлета памерла 1 тысяча чалавек. Зразумела, што статыстыка гэтая вельмі адносная. Гэта толькі зарэгістраваныя ў шпіталях выпадкі. Хто лічыць трупы, якія валяюцца па ўсёй Маскве на вуліцах, на вакзалах, у прытонах бамжоў? Хто вызначаў дыягназ іхнай сьмерці? Ніхто. Расейскі кашмар.
Янка Базыль