“КВЕТАК У КАМЭРАХ НЕ АБЯЦАЮЦЬ...”

22 сакавіка 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” публікуе артыкул і фота, прысьвечаныя турэмнаму зьняволеньню былой камуністычнай пракурорцы. Л. Брожава-Палэднава актыўна ўдзельнічала ў сфальшаваных працэсах супраць чэшскіх патрыётаў у 1950-х гадах, раздавала ў тым ліку і сьмяротныя прысуды (цяпер гэта кваліфікуецца як “юрыдычнае забойства”). Нягледзячы на ўзрост (87 гадоў) яна атрымала ў цяперашнім чэшскім судзе турэмны тэрмін. Начальніца турмы ў Свэтла-над-Сазавай паведаміла журналістам, што “да ўсіх зьняволеных у турме ставяцца чалавечна”. На фота паказана камэра, дзе будзе сядзець былая пракурорка: краты на вакне, але прыстойная мэбля, кветкі на стале. Газэта адзначае, што ахвяры пракуроркі сядзелі ў зусім іншых умовах.

Наш камэнтар: Тыя, хто цяпер у Беларусі служыць інтарэсам чужой дзяржавы і зьнішчае наш народ, таксама павінны разьлічваць на справядлівы суд і адэкватнае пакараньне. Тым больш, што ўсё гэта адбудзецца даволі скора, старасьцю злачынцы не пасьпеюць засланіцца. Беларускія патрыёты кветак у камэрах не абяцаюць, але абыходжаньне безумоўна будзе чалавечным. Трэба чакаць, аднак, што пасьля падзеньня антыбеларускага рэжыму многія ягоныя служкі пабягуць па лясах у Расею (як гэта было ў жніўні 1991 г. у Прыбалтыцы). Вось па дарозе і могуць пазьбіраць сябе кветак. Калі пасьпеюць...

Юрка Марозаў