ФАЛЬШЫВЫЯ ДЭКАРАЦЫІ

24 сакавіка 2009 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведамляла з Фінляндыі. У Гэльсінках пачалася канфэрэнцыя-дыскусія на тэму масавых дэпартацыяў эстонцаў з Эстоніі савецкімі ўладамі ў 1940-41 гг. і пазьнейшыя гады. Перад будынкам, дзе адбывалася канфэрэнцыя, устала група дэманстрантаў з Расеі. Гэта пуцінскія “Нашы” пад расейскімі трыкалёрамі. Шэраг зь іх з завязанымі хусткамі тварамі. Імі камандваў прафэсар па юрыдычнай сацыялогіі мясцовага ўнівэрсітэта Юхан Бэкман. Ён заявіў журналістам: “Эстонскі ўрад хлусіць пра дэпартацыі і масавыя забойствы. Гэта яны робяць, каб апраўдаць перасьлед расейскай меншасьці ў Эстоніі”. Да расейцаў падыходзяць пажылыя жанчыны і распавядаюць ім, што зрабілі савецкія зь іхнымі бацькамі.

Наш камэнтар: Маскве ня шкода грошай на арганізацыю фальшывых дэманстрацыяў у чужых сталіцах. А таксама на аплату прадажнай прамаскоўскай прафэсуркі. Гэтыя “аналітыкі” з энтузіязмам выконваюць любы праект крамлёўскіх гаспадароў. Ведаюць, што на тэрыторыі дэмакратычнай дзяржавы іх ахоўвае паліцыя і ніхто ня вытурыць з унівэрсітэцкай кафэдры. А пашэнціць, то якую-небудзь прэмію ад ФСБ або ад РПЦ дадуць, у крамлёўскім муры пахаваюць Яны будуць існаваць роўна столькі, колькі існуе лубянская імпэрыя.

Юрка Марозаў