ДАЦКАЯ ГАЗЭТА “BERLINGSKE TIDENDE”.

19 траўня 2009 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” паведамляла з Жэнэвы. Там пачаліся 2-дзённыя перамовы паміж дэлегацыяй Грузіі з аднаго боку і Расеі (разам з П. Асэціяй і Абхазіяй) з другога. Расея пакінула перамовы амаль адразу, бо пра выйсьце з перамоваў заявіла дэлегацыя П. Асэціі. Раней перамовы пакінула Абхазія.

Наш камэнтар: Відавочна, што Расея правяла нескладаную маніпуляцыю сваімі антыгрузінскімі кліентамі і разьбіла перамоўны працэс. Расеі не патрэбнае мірнае ўрэгуляваньне. Маскве патрэбная вайна.

Алесь Хадасевіч