Ю. А. БЕЛЕНЬКАМУ
Паважаны Юры Адамавіч,
Выказваю глыбокі жаль і спачуваньне ў сувязі зь вялікім горам, якое напаткала Вас — сьмерцю Вашай маці пасьля пакутлівай хваробы. Хачу падтрымаць Вас у цяжкім псіхалягічным стане, які бывае, калі найбліжэйшы чалавек адыходзіць назаўсёды ў іншы сьвет. Вы павінны ведаць, што Вашыя сябры заўсёды з Вамі ў цяжкую хвіліну. Хай стане Ваша маці ў Каралеўстве Нябесным, а вам зычу, каб было здароўе і сьветлы спакой душы.
25 красавіка 2009 г.
Зянон Пазьняк