ДЫЯЛЁГ ПРАДАЖНІКАЎ

19 сакавіка 2009 г. Іспанская газэта “La Razon” пісала пра візыт дэпутатаў Эўразьвязу на Кубу. Яны не сустрэліся з кубінскімі дысідэнтамі. Дэпутаты-сацыялісты сустрэліся з камуністычнымі ўладамі краіны і наладжвалі зь імі “палітычны дыялёг”. Эўразьвяз разглядае магчымасьць адмены дыпляматычных санкцыяў супраць рэжыму Кастра.

Наш камэнтар: Такім жа чынам прадстаўнікі эўраструктураў паводзяць сябе і ў Беларусі. Робяць рытуальныя сустрэчы з начальствам дыктатуры і з прысьцёбнутай да яго прамаскоўскай “апазыцыяй”. Вядуць зь імі размовы “пра дэмакратыю” і робяць выгляд, што менавіта гэтая публіка будзе будаваць дэмакратыю і правы чалавека ў нашай краіне. Потым уты-цапф і саляны-барозу пішуць справаздачы пра “барбу з дэмакратыю” пад свае шалёныя ганарары. Усе задаволены сабой.

Алесь Хадасевіч