“НЯМЕЦКІ ТУПІК...”

17 сакавіка 2009 г. Нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” паведамляла з Нямеччыны. Міністэрства ўнутраных справаў ФРГ правяло апытаньне ў школах па ўсёй краіне. Былі апытаны 45 тысячаў падлеткаў 14-16 гадоў. Высьветлілася, што ў краіне расьце папулярнасьць экстрэмісцкіх правых груповак. Моладзь далучаецца да іх, а не да традыцыйных палітычных партый. Вельмі папулярная свастыка, іншыя нацыстоўскія сымвалы. Расьце нянавісьць да замежнікаў.

Наш камэнтар: Вось і прыехалі... Вось жудасны вынік лібэральна-сацыялістычнага засяленьня Нямеччыны мільёнамі экзатычных чужынцаў. Узьніклі цэлыя кварталы, цэлыя мястэчкі і гарады, дзе гучаць выключна турэцкая і курдская мовы. Паўсюль пах варанай казьляціны, немцы баяцца ўваходзіць у гэтыя зоны. Моладзь гэта пачынае люта раздражняць. Раздражненьне пераходзіць у нянавісьць і ў захапленьне фашызмам. А палітычныя партыі ўсё паўтараюць свае баечкі пра “шматрасавае грамадзтва” і іншую лухту. Нямецкі тупік...

Юрка Марозаў