ПАРАНОЙНАЕ ШОЎ У ВІЦЕБСКУ

18 сакавіка 2009 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра выступ Лукашэнкі ў Віцебску. Ён назваў апазыцыю “ворагамі беларускага народу” і “пятай калёнай”.

Наш камэнтар: Газэта спасылаецца на інтэрнэст-сайт “Хартыі-97”. У прынцыпе журналісты-аналітыкі суседняй краіны маглі б і самы, без нейкай “Хартыі” назіраць за працэсамі ў Беларусі. Але “клікаць” у кампутары лягчэй, чым займацца сапраўднай аналітыкай.

Цікава было назіраць за выступам начальніка рэжыма па БТ. Такой істэрыкі мы даўно ня бачылі. Такой расперазанай лексікі ў стылі вулічнай шпаны даўно ня чулі. І зноў шоў разыгрывалася на тэрыторыі вытворчага прадпрыемства (дрэва-апрацоўчага камбіната) перад купкай мясцовых журналістаў, перамешаных з гэбоўскай аховай. На фоне за Лукашэнкам некалькі постацяў у навюсенькіх камбінэзонах, цягалі рамы і дошкі, удавалі працоўны працэс... Шоў, безумоўна, разыгралася пасьля выступу Зянона Пазьняка на тэлеканале Белсат 16 сакавіка (зьмешчаны на іншым сайце). Праўду сказаў Старшыня Беларускага Народнага Фронту, у самую кропку патрапіў. Вось у рэжыма і пачалася істэрыка.

Юрка Марозаў