ФІЛАРЭТ ПРА МАРАЛЬНАСЬЦЬ

Нядаўна кіраўнік рускай праваслаўнай царквы на Беларусі мітрапаліт Філарэт на сустрэчы з Лукашэнкам выказаўся за тое, каб навесці парадак у Сеціве і скарыстаць пры гэтым досьвед Кітаю. Пакінем пакуль што ў баку “православную організацыю”, Філарэта і іхнюю разбуральную дзейнасьць на Беларусі. Прапануем яшчэ раз паглядзець, што такое “кітайскі вопыт” па кітайску.

На здымках з 2004 года зьняты паказальны расстрэл злосных парушальнікаў забароненага інтэрнэту, якіх забілі як тэрарыстаў. Людзям уражлівым лепш не аглядаць гэтае сярэднявечча, нават у Інтэрнэце. Мы ведаем, аднак, што хворы, зь якім размаўляў Філарэт, любіць назіраць падобныя сцэны ў натуры ў сябе дома (мае хобі). Выказваньні Філарэта пра маральнасьць на фоне ўсяго гэтага, праваслаўных цыгарэтаў, гарэлкі, байстручка Колі, ды “врагов народа” выглядаюць пачварнай фантасмагорыяй. За што б ні браўся КГБ і яго “православная організацыя” — ўсё выходзіць на дрэнь. Грамадзтва, відаць, ужо прывучылі жыць у перавернутым сьвеце. Здаецца, і пытаньняў не задаюць. А іх па меры дэградацыі паранойнага рэжыму робіцца больш і больш.

Мар'ян Ванькевіч