ПАЗБАЎЛЯЮЦЦА АД ГЭБІСТАЎ

12 cакавіка 2009 г. Славацкая газэта “SME” паведаміла з Кіева. Дырэктар украінскіх спэцслужбаў СБУ В. Налівайчанка заявіў, што ягоным загадам з украінскіх вышэйшых навучальных установаў выдаляюцца агенты спэцслужбаў. Адной з прычын ён назваў неабходнасьць выдаленьня з ВНУ былых агентаў савецкага КГБ.

Наш камэнтар: Вядома, што ў дэмакратычных дзяржавах спэцслужбам забаронена рабіць агентурныя мерапрыемствы на тэрыторыі ўнівэрсітэтаў (каб не дэмаралізавалі моладзь). У шэрагу заходніх унівэрсітэтаў нават забаронена паліцыі ўваходзіць на іхную тэрыторыю (там свая ахова). СБУ праводзіць адэкватную чыстку інтэлектуальных цэнтраў ад гэбоўскага сьмецьця.

У той жа час у Беларусі дзейнасьць КГБ у нашых ВНУ становіцца з кожным месяцам усё больш нахабнай, непрыкрытай, агрэсіўнай. Маладых запалохваюць: “Еслі вы не согласітесь сотруднічать, то подумайте о своей семье, вас ждут непріятності...” Маладых дэмаралізуюць. Стукацтва і падвойная мараль становяцца нормай для камфортнага выжываньня. У вызваленай ад гэбізма Беларусі ня будзе месца для гэтай гнюснасьці.

Юрка Марозаў