“А ПАЙШЛІ ВЫ З ВАШАЙ АПАЗЫЦЫЯЙ!..”

Пра Фралова-касманаўта не сьпяшаюцца паведамляць так званыя “незалежныя і дэмакратычныя” СМІ Беларусі. Тыя, што на працягу гадоў прадстаўлялі расейскага акупанцкага генэрала Валеру Фралова выдатным дзеячам апазыцыі, мужным галадоўшчыкам за правы чалавека і г.д. Адзін менскі паэт нават напісаў быў у “Нар. Волі”: “В. Фралоў — гэта беларускі генэрал Дэголь”. Фралоў сядзеў у прэзыдыюмах побач з вінцучкамі-мілінкевічам-лебедько, “змагаўся за дэмакратыю” і г.д. Тры гады таму Фралова неасьцярожна спаліў (раскрыў) КГБ. На дзень “едіненія с Россіей” 2 красавіка Фралоў і яшчэ адзін “барэц апазыцыі” Скрабец заклікалі людзей на пл. Бангалор на мітынг “едіненія”. Там яны ў блюзьнерскі спосаб выставілі побач Бел-Чырвона-Белы сьцяг і расейскі імпэрскі трыкалёр і гукалі пра “не позволім поссоріть нас с братской Россіей!” На мітынг тады сабралося прыкладна 3-4 чалавекі. Беларускае грамадзтва з цікаўнасьцю паглядзела на праваленае шоў гэтага “Дэголя”. І вось стала вядома, што нядаўна Фралоў заявіў лебедько-вінцучкам: “А пайшлі вы з вашай апазыцыяй!..” Генэрал грукнуў дзьвярмі і пайшоў да Лукашэнкі. Дыктатура ўзяла яго на працу. Цяпер Фралоў працуе дарадцам Лукашэнкі па касьмічных справах — ??!

Герой Ільфа-Пятрова пралетарскі паэт Ляпіс-Трубяцкой безумоўна натхніўся б гэтай постацьцю і ягоным пакручастым лёсам. Ён пачаў бы сваю паэму: “Гаўрыла меў штаны ў лампасах/ Гаўрыла генэралам быў/ І ў апазыцыі служыў...” Актуалізаваны варыянт паэмы прагучаў бы цяпер: “Гаўрыла прымяраў скафандр/ Гаўрыла касманаўтам быў/ Рэжыму верна ён служыў...”

Алесь Хадасевіч