АЗІЯЦКАЯ ХІТРАСЬЦЬ
14 сакавіка 2009 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул, прысьвечаны змрочным угодкам. 15 сакавіка 1939 г. у Прагу ўсьлед за войскамі нямецкай інвазіі прыехаў Гітлер. Ён паглядзеў на Прагу з вакна Пражскага Града і сказаў генэрал-губэрнатару акупаванай Чэхіі Франку: “Разбурыць Прагу. Каб гэтага краявіда не было”.
Наш камэнтар: Даўно заяўважана, што нямецка-фашыстоўскія акупанты былі прынамсі шчырымі і простымі ў сваіх заявах: “Разбурыць...” Маскоўска-фашыстоўскія акупанты на працягу ўсёй нашай гісторыі прыкрывалі зьнішчэньне нашай культуры і масавыя забойствы нашых людзей словаблудам пра “абарону праваслаўных” (пры царах), пра “пралетарскі рай” і “пабудову камунізму” (пасьля цароў), пра “мадэрнізацыю Менска” (апошні разрэклямаваны зьнішчальны праект антыбеларускага рэжыму).
Юрка Марозаў