3 красавіка 2009ВАНДАЛЫ АПАГАНІЛІ МАГІЛЫ Ў КУРАПАТАХУ мінулым годзе перад Дзядамі людзі злавілі вандалаў на месцы злачынства ў Курапатах калі вандалы ламалі крыжы. Выклікалі міліцыю, якая склала пратакол і г. д. Праз нейкі час па ўказаньні зь верху вандалаў адпусьцілі, а крымінальную справу адмовіліся весьці без тлумачэньня прычынаў. Цяпер стала канчаткова, па факту, зразумела, хто арганізоўвае крымінальныя дзеяньні ў Курапатах.Рэжымныя сатаністы чарговым злачынствам адзначылі антынародную палітыку — “день едіненія РФ і РБ”. 2-га красавіка яны прышлі на тэрыторыю Народнага Мэмарыялу ў Курапатах і раскапалі дзьве магілы беларускіх пакутнікаў. На паверхню выкінуты чалавечыя косьці, фрагмэнты адзеньня і абутку. На месцы злачынства шмат чалавечых сьлядоў, бачна што са злачынцамі быў сабака.Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ выявілі раскапаныя магілы ўвечары 2 красавіка. На месца злачынства была выклікана міліцыя і работнікі пракуратуры, якія праводзяць сьледчыя мерапрыемствы.Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ заклікае беларусаў прысьці на талаку ў Курапаты ў суботу 4 красавіка. Талака пачнецца аб 11:00. Просім браць з сабой рыштунак для правядзеньня працы па добраўпарадкаваньні тэрыторыі нашай нацыянальнай сьвятыні. Народная Салідарнасьць павінна быць нашым адказам на подлае злачынства вандалаў, якіx пакрывае антынародны рэжым.Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ3 красакавіка 2009 г.