РАЗБУРЫЛІ КНІЖНУЮ КУЛЬТУРУ

Пасьля навагодніх сьвятаў па ўсіх каналах рэжымнай гэбельсаўшчыны раз-пораз выдаюць гуманітарныя заклікі, Заклікаюць “ратаваць бібліятэкі”. Гэта значыць, грамадзяне павінны б несьці свае кнігі ў раённыя і абласныя кнігасховішчы, бо там усяго не хапае. Нядаўна паказалі тэлесюжэт пра драматычны стан у музычна-нотнай бібліятэцы сталіцы. Запіленыя кружэлкі, дапатопныя магнітафоны і г.д. Людзі шануюць кнігу, але задаюцца пытаньнямі. Навошта тады было кідаць сотні мільёнаў доляраў на пабудову Чупа-чупса (“Нац. бібліотекі”) на ўскраіне Менску? Навошта было ствараць гэты раскошны кашмар? Тым больш, стала вядома, што рэжым прадэманстраваў у Чупа-чупсе ўсю сваю жлобскую фантазію. Аказваецца, у адным комплексе з чытальнымі залямі і кнігасховішчамі знаходзяцца рэстаран, танцзаля, саўны, спортзалі для культурыстаў, заля для рэжымных “палат”. Такога ня ведае сусьветная практыка. Людзі заўсёды чыталі кнігі ў адным месцы, а мыліся аголенымі ў іншым месцы. “Клопат пра культуру” мазгамі і рукамі рэжымных хамаў прывёў да трагічнага стану беларускую кніжную культуру.

Янка Базыль