ПА КІМ ПЛАЧА ТУРМА?
5 сакавіка 2009 г. Італьянская газэта “La Stampa” паведамляе, што ў цэнтры Хартума тысячы грамадзянаў з транспарантамі дэманструюць падтрымку прэзыдэнту Судана Эль Башыру і патрабуюць суда над кіраўнікамі ЗША і Эўропы. Міжнародны трыбунал у Гаазе выдаў ордэр на арышт Эль Башыра за ягоную ролю ў арганізацыі масавых забойстваў у правінцыі Дарфур.
Наш камэнтар: З Башырам усё зразумела. Турма па ім даўно плача. Але міжнародныя трыбуналы павінны быць за роўную адказнасьць перад міжнароднымі законамі. Чаму дагэтуль ня выдадзены ордэр на арышт Пуціна і іншых маскоўскіх арганізатараў масавых забойстваў у Чачэніі і іншых рэгіёнах расейскай імпэрыі? Трэба зазначыць, што калі б такое здарылася, то ніхто, акрамя гэбэшнікаў у цывільным, не сабраўся б у абарону Пуціна і яго камарыльі ў цэнтры Масквы. Стомленыя маразмам расейцы (нягледзячы на траскучую крамлёўскую статыстыку — “усе за Пуціна і Медведева”) пальцам бы не зварухнулі за сваё начальства.
Алесь Хадасевіч